Беларускі вечар на Хлебнай фабрыцы
У нядзелю, 19 сакавіка, калі ў Беларусі пройдуць «прэзыдэнцкія выбары», «Беларусы ў Бэрліне» ладзяць імпрэзу ў нямецкай сталіцы.
У нядзелю, 19 сакавіка, калі ў Беларусі пройдуць «прэзыдэнцкія выбары», «Беларусы ў Бэрліне» ладзяць імпрэзу ў нямецкай сталіцы.
16.03.2006 / 15:56
Мы хочам скарыстаць гэты «знамянальны» дзень, каб сабрацца ў клюбе «Хлебная фабрыка» («Brotfabrik» Weißensee) ды патанчыць, паесьці, паглядзець кіно ці — калі хто захоча — паразмаўляць. Мы хочам паказаць, што такое для нас Беларусь. Бо ў Эўропе пра Беларусь ведаюць мала. Як яна выглядае, што за людзі там жывуць, якой яны самі бачаць сваю радзіму? Мы хочам, каб наша краіна набыла твар. Для таго мы падрыхтавалі мультымэдыйную выставу.
Безь вялікай палітыкі абысьціся ў такі вечар не атрымаецца. Таму на працягу вечара мы правядзём прамыя ўключэньні зь Менску, каб запытацца пра сытуацыю ў Беларусі ў людзей, што мусяць гэта ведаць. І мы кажам не бяз гонару — гэта будзе сусьветная прэм’ера. Бо інтэрвію ў жывым этэры між Нямеччынай і Беларусьсю яшчэ ніколі ня ладзілася.
А той, хто будзе прысутным на гэтай гістарычнай падзеі, будзе ўзнагароджаны падарункам — кампакт-дыскам. На гэтым — таксама прэм’ерным — дыску, зрэшты, як і на самой вечарыне, можна будзе пачуць нешта, пра існаваньне чаго некаторыя і не здагадваліся, але тое, што вельмі нават існуе, а менавіта — беларускую рок- і поп-музыку.
І, нарэшце, мы будзем галасаваць: свабодна і справядліва.
Мы запрашаем усіх! Выдаткоўвацца ня прыйдзецца! Каб прайсьці на вечарыну, дастаткова будзе проста цікаўнасьці! (Праўда, аматары кіно мусяць выкласьці асобна за фільм 6 эўра.) Пачатак а 19-й гадзіне!
Прыходзьце!
❏
Даведкі: www.belarusnews.de
ці запытацца ў:
Інго Пэтца: +49 (0)163 84 31 400 (ingopetz@hotmail.com)
ды Нікіты Андрэева: + 49 (0) 163 85 21 804 (nikita.andreew@gmx.de)