Суд у Германіі вырашыць, ці ратаваць еўра канстытуцыйна

12.09.2012 / 10:28

Канстытуцыйны суд Германіі вырашыць у сераду, ці адпавядае асноўнаму закону краіны намер урада ўдзельнічаць у новым фондзе па выратаванні еўразоны.

Інстанцыя атрымала каля 40 тысяч скаргаў, у якіх жыхары настойваюць на неабходнасці рэферэндуму. Многія немцы здзіўленыя тым, што новы фонд будзе кіравацца агульнаеўрапейскімі органамі.

Суд таксама вынесе рашэнне па бюджэтнай дысцыпліне ў еўразоне.

Суд, відаць, прыме станоўчае рашэнне наконт пытання ўдзелу ў фондзе, бо ў адваротным выпадку, еўрапейскія фондавыя рынкі можа чакаць абвал.