«Наталлю Радзіну ізноў арыштавалі» - Памідораў прэзентаваў шансон-праект (відэа)
13.09.2012 / 11:29
На канцэрце гурту Pomidor / OFF у «Графіці» Аляксандр Памідораў і журналіст Павал Свярдлоў сыгралі некалькі песень з новага праекту «Чорныя грушкі пагрому».
«Гэта такія рэфлексіі з нагоды падзеяў, якія адбываліся ў нашай краіне пасля 19 снежня,уся гэтая гістэрыя,
пачнем мы з спробы зрабіць беларускі шансон, і тут пачуццё гумару павінна быць у пазіцыі «вкл», —цытуе Памідорава «Еўрарадыё».