Беларус загінуў у авіякатастрофе на Камчатцы

13.09.2012 / 09:20

Адзін з загінулых пасажыраў самалёта Ан-28, які разбіўся 12 верасня на поўначы Камчаткі, з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Мужчына быў 1977 года нараджэння.

Нагадаем, што катастрофа адбылася 12 верасня. Самалёт Ан-28, які належаў авіяпрадпрыемству «Камчацкія авіялініі», разбіўся за дзесяць кіламетраў ад пасёлка Палана на поўначы края, выконваючы пералёт па маршруце Петрапаўлаўск-Камчацкі — Палана.

На яго борце знаходзіліся 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Дзесяць чалавек, у тым ліку дзіця, загінулі, яшчэ трое і адно дзіця выжылі, але знаходзяцца ў цяжкім стане.

На Камчатцы 13 верасня аб’яўлена днём жалобы.

Па выніках папярэдняга следства па справе аб катастрофе разглядаюцца тры версіі здарэння: тэхнічная няспраўнасць, умовы надвор’я і дзеянні экіпажа. Крымінальная справа заведзена паводле артыкула КК РФ «Парушэнне правіл руху паветранага транспарту».