Мілінкевіч: Нельга хадзіць на выбары без адзінага кандыдата
«Калі ў 2015 г. такога кандыдата не будзе, на прэзідэнцкія выбары няма сэнсу ісці».
13.09.2012 / 09:31
«Нельга хадзіць на выбары ў аўтарытарнай краіне без адзінага дэмакратычнага кандыдата», — заявіў 12 верасня падчас
Адказваючы на пытанні аб перспектывах прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, палітык заявіў: «Нельга хадзіць на выбары ў аўтарытарнай краіне без адзінага кандыдата. Я цвёрды прыхільнік менавіта гэтага. Думаю, у 2015 годзе не варта наогул ісці, калі мы не выйдзем на адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі».
Аналізуючы памылкі апазіцыі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 і 2010 гадоў, Мілінкевіч адзначыў: «Адна вялікая памылка ўсёй апазіцыі і мая як палітыка таксама — мы дрэнна аб’ядноўваемся».«Можна сказаць, што дыктатары лёгка аб’ядноўваюцца. Але дэмакратыя павінна навучыцца таму, што толькі безадказныя людзі ў такім становішчы, у якім сёння знаходзіцца Беларусь, не разумеюць, што аб’яднанне — першае, што трэба зрабіць», — сказаў Мілінкевіч.
Паводле ягоных словаў, адзіны кандыдат апазіцыі патрэбны не толькі для таго, каб выйграць выбары.«Сёння важна захаваць маральную пазіцыю, важна спавядаць каштоўнасці і, яшчэ раз паўтару, вельмі важна, каб прабеларускія
Мілінкевіч сумняваецца, што Лукашэнка можа выйграць свабодныя і справядлівыя выбары.«Шчыра кажучы, у 2001 годзе, згодна з данымі незалежнай сацыялогіі Алега Манаева, якой я давяраю, Лукашэнка выйграў выбары. Не з такім працэнтам, але ён набраў больш як 50 працэнтаў. У 2006 годзе, калі я набраў амаль чвэрць галасоў, Лукашэнка таксама меў больш як 50 працэнтаў. Ці меў ён столькі ў 2010 годзе, мы не ведаем, але ў