КХЛ. Сёння «Дынама» правядзе першы хатні матч

13.09.2012 / 10:07

На «Мінск-Арэне» Дынама згуляе з навічком Кантынентальнай хакейнай лігі, славацкім «Слованам». Пачатак а 19-й.

Білеты яшчэ ў продажы (іх можна набыць праз ticketpro.by). Цана — ад 20 тыс. да 150 тыс.

У выязной серыі «Дынама» ўзяло два ачкі.
Прайграла два матчы: «Нафтахіміку» і «Салават Юлаеву», выйграла ў авертайме ў «Ак Барса».

15 верасня на «Мінск-Арэне» «Дынама» згуляе з ЦСКА.