Пажар у мэблевым цэху ў Наваполацку

13.09.2012 / 10:12

Пажар адбыўся на вуліцы Армейская. Гарэла на плошчы 200 квадратных метраў. У памяшканні было шмат корпуснай мэблі з дрэва.

На момант пажару ў цэху былі 15 чалавек. Ніхто не пацярпеў. Усе рабочыя самастойна пакінулі памяшканне.

На поўную ліквідацыю пажару супрацоўнікамі МНС пайшло 45 хвілін. У выніку ўзгарання была знішчана мэбля, закураны сцены, столь, розная маёмасць. Меркаваная прычына ўзгарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.