Беларусь на шляху вызваленьня
Украінская пісьменьніца, актыўная ўдзельніца Памаранчавай рэвалюцыі Аксана Забужка зьвярнулася да беларусаў напярэдадні выбараў.
Украінская пісьменьніца, актыўная ўдзельніца Памаранчавай рэвалюцыі Аксана Забужка зьвярнулася да беларусаў напярэдадні выбараў.
16.03.2006 / 15:56
«Якімі б ні былі прыпынкі на шляху, асноўная тэндэнцыя гістарычнага разьвіцьця — гэта ўсё адно эскаляцыя свабоды. Зірніце на Эўропу 100 ці 50 гадоў таму і на Эўропу сёньня, гэта ўсё адно — шлях вызваленьня, шлях ачышчэньня ад таталітарызму, аўтарытарызму, шлях вызваленьня народу, той самы, які пачаўся ў ХIX стагодзьдзі і на якім мы, Украіна і Беларусь, апынуліся ў апошніх вагонах.
Я б хацела, каб беларуская інтэлігенцыя не забывалася, што нельга адчапіць гэты самы вагон ад цягніка, што якімі б ні былі прыпынкі, затрымкі, перашкоды, усё адно нельга губляць надзею і цярпеньне і трэба рабіць усё, каб адбывалася павелічэньне прасторы для свабоды духу ўжо ў жыцьці гэтага пакаленьня. І гэта абавязкова прынясе плён».