Еўрадэпутат Мігальскі прапануе адмяніць плату за навучанне ў польскіх ВНУ для студэнтаў з Беларусі

13.09.2012 / 11:55

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марак Мігальскі прапануе знізіць або адмяніць плату за навучанне ў польскіх універсітэтах для студэнтаў з Беларусі.
Як паведамляецца на сайце дэпутата, з адпаведным лістом ён звярнуўся да рэктараў вышэйшых навучальных устаноў Польшчы.

Мігальскі лічыць неабходным увесці спецыяльную праграму навучання для студэнтаў з Беларусі.

Еўрадэпутат падкрэслівае, што палітычная сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца, а маладыя людзі не маюць магчымасці для атрымання адукацыі і палітычнай дзейнасці, таму выязджаюць за мяжу.

На яго думку, аблягчэнне ўмоў прыёму беларусаў на навучанне ў ВНУ Польшчы стане важным выражэннем польскай салідарнасці і падтрымкі народа суседняй краіны.