Двое дзяцей трапілі ў ДТЗ у сераду
13.09.2012 / 12:27
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, у Крычаве (Магілёўская вобласць) прыблізна ў 17.05 39-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем «Таёта-Пікнік», на вуліцы Ленінскай учыніла наезд на вучня 3-га класа, які перабягаў праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.
У Добрушы (Гомельская вобласць) прыблізна ў 17.20 13-гадовая вучаніца 8-га класа на ровары выехала далей за метр ад краю праезнай часткі ў непасрэднай блізкасці ад спадарожнага аўтамабіля «Рэно-Меган», якім кіравала 21-гадовая дзяўчына. У выніку наезду школьніца атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана.
БелаПАН