Васьковіч адседзеў 30 дзён карцару: схуднелы, змораны, але моцны

Яўген просіць, каб яму пісалі, бо такая падтрымка вельмі важная.

13.09.2012 / 12:43

Сталі вядомыя падрабязнасці апошніх 1,5 месяца з жыцця палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча.
Пра іх распавёў адвакат зняволенага, сустрэўся з ім 10 верасня пасля працяглых адмоваў у сустрэчы пад рознымі надуманымі прычынамі.
Паводле яго, Яўген Васьковіч адседзеў у карцары 30 дзён — тры разы па дзесяць дзён з 2 жніўня да 1 верасня.
Першы раз ён патрапіў у карцар за тое, што спаў удзень, два другія — за непадпарадкаванне супрацоўнікам калоніі.

Пасля карцару палітвязень выглядае блёклым, схуднелым і змораным.

Яўген паведаміў таксама, што апошнія паўгады атрымлівае лісты толькі ад маці і бабулі. Да яго не даходзяць нават лісты ад іншых сваякоў.

Разам з тым ён просіць працягваць пісаць яму і дасылаць заказныя лісты, бо для яго нават такая падтрымка вельмі важная.

Яўген Сяргеевіч Васьковіч, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4;