Масавыя беспарадкі ў Тунісе: трое забітых, 28 параненых

У арабскім свеце не сціхаюць пратэсты супраць «антыісламскага фільма».

14.09.2012 / 21:14

У Тунісе падчас маніфестацыі пратэсту ля амерыканскага пасольства загінулі не менш трох чалавек, 28 атрымалі раненні, паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне краіны.

Дэманстранты загінулі пры спробе штурму пасольства.

Дэманстрацыя ў Тунісе, як і ў многіх іншых мусульманскіх краінах, праходзіць у знак пратэсту супраць антыісламскага фільма, які выйшаў у ЗША.