Лукашэнку ўпершыню паказалі з акулярамі - фотафакт
Без рэтушы.
17.09.2012 / 12:21
У лукашэнкаўскіх газетах фотаздымкі з кіраўніком дзяржавы абавязкова рэтушуюць. А вось тэлевізійнікі пакуль слаба навучыліся «карыстацца фаташопам». А гады бяруць сваё...
Ніхто з простых смяротных ніколі не бачыў Аляксандра Лукашэнкі ў акулярах. Аднак ён імі карыстаецца.
Пра гэта сведчаць ўласна самі акуляры, якія знаходзіліся на стале прэзідэнта (леваруч яго) падчас нарады 11 верасня.
Блогер d-zholik адзначыў, што "ў адзін з гарачых момантаў, калі Лукашэнка актыўна жэстыкуляваў - беспаспяхова спрабуючы дастукацца да глыбінь свядомасці высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў - ён ледзь не разбіў свае акуляры, заехаўшы па іх рукой".
Лукашэнку 58 гадоў, і ўвага грамадства да ягонага здароўя тлумачыцца дзвюма прычынамі. Па-першае, улада не адкрытая: у адрозненне ад дэмакратычных краін, дзе дзяржаўныя дзеячы празрыстыя для грамадскасці, інфармацыя пра асабістае жыццё ці здароўе кіраўніка Беларусі ёсць толькі ўскосная. Па-другое, пры наяўным ладзе здароўе дыктатара — галоўны палітычны чыннік.