У армію ЗША уступілі 60 казлоў

18.09.2012 / 10:11

Амерыканскі ваенна-марскі флот узяў на службу 60 казлоў. Місія ў іх стратэгічная -- выратаваць марскія базы ад пустазелля, перадае ТСН.

Рэч у тым, што порт у Сан-Францыска церпіць з-за велізарных палёў з засохлай травой. Вайскоўцы турбуюцца, бо сітуацыя пажаранебяспечная. На дапамогу салдатам прыйшлі козлікі, якіх выкупілі з бойні. Цяпер статак атрымлівае 400 даляраў за тыдзень працы.

А іх гаспадар, вядомы сярод гараджан як пастух Трэвер, абышоў 200 іншых прэтэндэнтаў, і зараз ганарыцца сваёй працай.

Кажа, што вынайшаў экалагічна чысты спосаб барацьбы з пустазеллем.