«Архірэйска-губернатарская партыя выстаўляе кандыдатамі ў Гас. Думу...»

«НН» сто гадоў з вамі

19.09.2012 / 11:02

Мінск. Архірэйска-губернатарская партыя выстаўляе кандыдатамі ў члены Гас. Думы ад горада Мінска — павятовага прэдвадзіцеля дваранства Сорнева і прадседацеля царкоўна-археалагічнага камітэта Снітко.

«НН». № 35. 1912.

Дзяржаўны курс на аўтарытарнае кіраванне і ўмацаванне суверэнітэту нязменны — такая галоўная выснова з прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. У той жа час рыторыка лагаднее, Беларусь болей не змагаецца з Захадам. Краіна гатовая карыстацца падтрымкай «для прывязкі рубля да еўра або даляра». Магчымасцю памілавання Івашкевіча і Маркевіча не пацікавіўся ніхто з журналістаў.

«НН». № 35. 2002.