Марылуізе Бек і Эмануілісу Зінгерысу адмовілі ў беларускіх візах

МЗС: «Іх уезд на тэрыторыю Беларусі непажаданы».

19.09.2012 / 18:17

Адзін з назіральнікаў ПА АБСЕ, якому адмоўлена ў беларускай візе, — літовец Эмануэліс Зінгерыс, — кіраўнік Камітэту па замежных справах Сейму Літвы і дэпутат Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Другая — Марылуіза Бэк, сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.

Тое, што ёй адмовілі ў беларускай візе, пацвярджае кіраўнік прэс-службы Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Ніл Сайман.

Начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных такім чынам пракаментаваў адмову еўрапейскім парламентарам у выдачы беларускіх візаў: «Гэтыя двое грамадзян з’яўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы. Гэта ніякім чынам не звязана з назіраннем за выбарамі. Мы накіраваныя на канструктыўнае ўзаемадзеянне зь місіяй АБСЕ. Са свайго боку Беларусь пацвярджае, што будзе зроблена ўсё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта і ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам».