У Таліне праезд у грамадскім транспарце будзе бясплатны

Так у сталіцы Эстоніі хочуць паспрыяць разгрузцы вуліц ад аўтамабіляў.

21.09.2012 / 09:46

Акрамя таго, лічаць дэпутаты гарадской думы, гэта будзе рэальная падтрымка маламаёмных грамадзян, якія не маюць уласнага аўтатранспарту. Рашэнне распаўсюджваецца толькі на жыхароў горада і іншагародніх студэнтаў, якія вучацца ў талінскіх ВНУ. Турыстам жа прыйдзецца па-ранейшаму плаціць.

МБ