Змітра Крамянецкага (МФ) асудзілі на 5 сутак

21.09.2012 / 13:08

Актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Змітра Крамянецкага суд Цэнтральнага раёна Мінска (суддзя — Валерый Есьман) асудзіў на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Змітра абвінавацілі ў тым, што піў піва на вуліцы і не падпарадкаваўся загадам міліцыі.

Крамянецкі быў затрыманы напярэдадні ў Мінску.