У Бярозаўскім раёне 300 чалавек шукаюць зніклую двухгадовую дзяўчынку

Дзяўчынка знікла сярод дня, з дома.

21.09.2012 / 10:57

У Бярозаўскім раёне больш за 300 чалавек — супрацоўнікі міліцыі, МНС, мясцовае насельніцтва — шукаюць зніклую двухгадовую дзяўчынку.

Дзяўчынка знікла 20 верасня ў перыяд з 11.00 да 12.00 гадзіны. У гэты час мама пакінула траіх малалетніх дзяцей дома (яны спалі), а сама пайшла на працу.

Вярнуўшыся праз гадзіну дадому, яна не пабачыла малодшай дачкі. Двое іншых дзяцей пра тое, што здарылася, нічога распавесці не змаглі.

Пошукі дзіцяці супрацоўнікі міліцыі пачалі адразу і працягвалі ўсю ноч. Сёння да іх падключыліся ратавальнікі, вадалазы, мясцовае насельніцтва.