Рубель скончыў тыдзень у міноры

21.09.2012 / 11:22

Беларускі рубель скончыў гэты тыдзень у міноры. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу ён знізіўся да ўсіх валют.

Курс даляра вырас на Br20 да 8 450 рублёў.

Еўра ўмацаваўся на Br10 да 10 950 рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на 4 рублі да 271 беларускага.