Ад 1 кастрычніка можа падаражэць бензін: павышэнне складзе ад 5% да 14%

Звесткі пра падаражанне апублікаваў Onliner.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

23.09.2012 / 10:29

Нагадаем, апошні раз паліва даражэла 8 чэрвеня. Сёлета цэны на паліва раслі тройчы, у тым ліку 11 красавіка і 13 сакавіка.

Цяпер 1 літр паліва «Нармаль-80» каштуе 6350 рублёў, АІ-92 — 6650 рублёў, АІ-95 — 7150 рублёў, дызельнага паліва — 7300 рублёў, дызельнага паліва Еўра-5 — 7950 рублёў.