Памёр былы міністр абароны Расіі Павел Грачоў

23.09.2012 / 16:04

Былы міністр абароны Расіі Павел Грачоў памёр на 65-м годзе жыцця.

Палітык памёр днём 23 верасня ў бальніцы Мінабароны РФ у Падмаскоўі, пра прычыны яго смерці інфармацыі пакуль няма.

Павел Грачоў займаў пасаду міністра абароны Расіі ў 1992–1996 гадах ва ўрадзе Віктара Чарнамырдзіна.