Не разьбяру, хто «адмарозкі»?
Памятаеце вядомую зь дзяцінства гульню «пяты кут»? Прыблізна яе я назіраў, прыйшоўшы 16 лютага на дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды зьніклымі палітыкамі і журналістамі.
16.03.2006 / 16:07
Памятаеце вядомую зь дзяцінства гульню «пяты кут»? Прыблізна яе я назіраў, прыйшоўшы 16 лютага на дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды зьніклымі палітыкамі і журналістамі. Людзей, што мірна стаялі з памінальнымі сьвечкамі, гэбэшнікі, апранутыя ў спартовую адзежу, разам зь міліцыянтамі піхалі, піналі, як быдла, як немцы палон, валілі на сьнег, хапалі за рукі, выварочвалі і тапталі тыя сьвечкі. Чаго яны гэтых зьнічоў так баяцца? Дзяўчаткам і жанкам дасталося болей за ўсіх, бо слабейшыя.