Сёння ў Цэнтральным судзе будуць судзіць Алеся Макаева

23 верасня міліцыянты затрымалі старшыню Руху салідарнасці "Разам" Аляксандра Макаева.

24.09.2012 / 10:19

Ранкам ён кіраваўся на пахаванне Хрысціны Шацікавай на ўласным аўтамабілі, на якім быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяжок. Яго спынілі супрацоўнікі міліцыі і правялі дагляд аўтамабіля.

У салоне яны знайшлі ўлёткі за байкот выбараў. Макаева адвезлі ў пастарунак міліцыі Цэнтральнага раёна Мінску. Ноч ён правёў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.