Наталі Портман стала бландынкай

24.09.2012 / 15:25

У мінулыя выходныя знакамітая галівудская актрыса Наталі Портман разам з мужам, харэографам Бэнджамінам Мільп’е наведала танцавальную вечарынку ў канцэртнай зале Уолта Дыснея (у Лос-Анджэлесе).
Прысутныя не адразу прызналі Наталі ў бландынцы з распушчанымі валасамі.
Як распавяла акторка ў інтэрв’ю The Hollywood Reporter, яна нядаўна змяніла колер валасоў, і нават родная маці таксама не адразу пазнала дачка, заявіўшы, што тая стала проста «іншым чалавекам».

Выданне Daily Mail піша, што Портман перафарбавалася для новай ролі. Аднак пакуль невядома, пра якую ролі ідзе гаворка.

Падчас вечарынкі Наталі ахвотна пазіравала перад камерамі: разам з мужам, а таксама з новым «сэкс-сімвалам» Галівуда Робертам Пэтынсанам, з каралевай гламурнага стрыптызу Дытай фон Тыз.

У 2008 г. Наталі Портман ужо мяняла колер: з прыроднага каштанавага на пшанічны. Але тады змены былі не такія радыкальныя. Гэтым разам валасы Наталі сталі залацістымі.

***

Наталі Портман — знакамітая актрыса. Яе зорка ўзышла ў 1994 г., калі яна выканала ролю 13-гадовай Матыльды ў культавым баевіку «Леон» з Жанам Рэно.