Іран заблакаваў доступ да Google на сваёй тэрыторыі

24.09.2012 / 15:33

Іран заблакаваў доступ да пошукавага сайта Google і яго сэрвісу электроннай пошты Gmail, выказаўшы жаданне падштурхнуць грамадзян краіны да выкарыстання лакальных рэсурсаў.
Акрамя таго, улады мяркуюць, што адмова ад Google гарантуе большую бяспеку ў сетцы.

Апазіцыя краіны сцвярджае, што такім чынам урад хоча выключыць магчымасць доступу іранцаў да фільма «Невінаватасць мусульман», размешчанага на відэахостынгу YouTube, фільм выклікаў бурную рэакцыю ў мусульманскім свеце.

Міністр чыгуначных шляхоў суседняга Пакістана напярэдадні абвясціў узнагароду ў 100 тысяч даляраў за галаву стваральніка скандальнай стужкі.