«Непатрэбная салома», паляць проста ў полі
25.09.2012 / 22:42
На выходных гасцявала ў сваёй матулі ў вёсцы Сцеркава (Лідскі раён). Вечарам у пятніцу 21 верасня мы з матуляй пілі гарбатку, размаўлялі пра
У вакне мы ўбачылі нейкія вогнішчы на полі, што цераз вуліцу.Захапіўшы фотаздымач, пайшлі разабрацца, што ж там адбываецца… Гарэлі калгасныя рулоны з саломай!
Нейкія мужчыны праходзілі побач і на наш запыт патлумачылі, што «напэўна, гэта трактарысты падпалілі качулкі, бо яны былі дрэнна звязаныя».Пры гэтым мужчыны абураліся, што калгасу (СПК «Бердаўка-АГРА») лягчэй падпаліць няякасна звязаныя цюкі, чым вывезці іх з поля.
Асабіста мяне здзівіла адсутнасць побач пажарнай машыны ці назіральніка, бо хаты і хлявы аднавяскоўцаў стаяць блізютка ад вогнішчаў.Не ведаю, можа гэта нармальная і звычайная з’ява для нашых калгасаў — знішчаць такім чынам «непатрэбную салому», але я была ў шоку.