«Лістапад» адкрыецца фільмам паводле Быкава
Прэм’ера «У тумане» адбудзецца адразу ў двух кінатэатрах.
28.09.2012 / 15:30
Экзістэнцыяльная экранізацыя Быкава, сусветная прэм’ера якой адбылася на Канскім фестывалі, адкрые сёлета фестываль «Лістапад» у Мінску. Фільм пакажуць адначасова ў — «Кастрычніку» і ў Малой зале Палаца Рэспублікі.
«У тумане» — самая доўгачаканая прэм’ера на «Лістападзе».Упершыню фільм, заснаваны на беларускім матэрыяле, намінаваўся на галоўную ўзнагароду ў Канах. «У тумане» падзеяй яшчэ на цэлым шэрагу буйных кінафестываляў, у тым ліку атрымаў
«У выпадку з Быкавым, Лазніцу вельмі цікавіла хутчэй філасофія пісьменніка. — тлумачыць сябар рэжысёра Віктар Аслюк. — Сяргей імкнуўся паказаць чалавека, які апынуўся перад цяжкім экзістэнцыйным выбарам, і менавіта гэта ў першую чаргу цікава ў творчасці Быкава».
Крытыкі пісалі, што «У тумане» часам больш нагадвае п’есу, чым фільм. Тым не менш, заходняя крытыка сустрэла фільм з захапленнем.
Паказы адбудуцца 2 лістапада.