Нацбанк выпусціў манеты «Алімпійскія гульні 2014 года. Лыжныя гонкі»

01.10.2012 / 09:22

Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне памятныя манеты «Алімпійскія гульні 2014 года. Лыжныя гонкі»: сярэбраную — наміналам 20 рублёў, спробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм; сярэбраную — наміналам 100 рублёў, спробай сплаву 999, масай 155,50 г, дыяметрам 65 мм; залатую — наміналам 20 рублёў, спробай сплаву 999, масай 3,11 г, дыяметрам 16 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насяканнем.

Аверс: у цэнтры круга, апраўленага геаметрычным арнаментам, — рэльефны малюнак Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; надпісы: уверсе па крузе — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе — намінал: 20 РУБЛЁЎ (на залатой і сярэбранай) і 100 РУБЛЁЎ (на сярэбранай); унізе ў цэнтры — год чаканкі: 2012; злева — спроба сплава.

Рэверс: у цэнтры на фоне круга — рэльефны малюнак двух лыжнікаў падчас спаборніцтваў; надпісы: унізе — ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ; уверсе па крузе — АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ 2014 ГОДА.

Манеты вырабленыя на манетным двары ТАА «Б. Х. Маерс Кунстпрегеанштальт» у Карлсфельдзе (Германія).

Наклад манет: сярэбранай наміналам 20 рублёў — 5.000 штук, сярэбранай наміналам 100 рублёў — 750 штук, залатой наміналам 20 рублёў — 1.500 штук.