Падаражэў праезд у гарадскім грамадскім транспарце Мінскай вобласці

Праезд у гарадскім грамадскім транспарце з 1 кастрычніка падаражэў з 1 300 да 1 400 рублёў.

01.10.2012 / 15:50

Адпаведнае рашэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 1196 ад 27 верасня размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Адна паездка ў аўтобусе звычайных і хуткасных маршрутаў рэгулярных зносін па горадзе цяпер каштуе 1 400 рублёў, правоз ручной паклажы — таксама 1 400 рублёў (пры аплаце выкарыстоўваюцца квіткі на адну паездку).

Пры продажы кіроўцамі цана квітка павялічваецца на 100 рублёў.