Сяброўкі Ганны Семяновіч шукаюць ёй мужа
04.10.2012 / 11:18
Аня і Наста.
Вядомая расійская фігурыстка і вядучая Анастасія Грабёнкіна распавяла пра сваё сяброўства са спявачкай Ганнай Семяновіч.
— У нас з Аняй ёсць традыцыя: дарыць адзін аднаму на дзень нараджэння статуэткі дзвюх сябровак. Так мы сімвалізуем сябе. Ёсць і маленькія дзяўчынкі, і старэнькія бабулі, як мы будзем выглядаць гадоў праз 30. Мы знаходзім іх у розных краінах, з розных эпох, і ў нас ужо назапасілася велізарная калекцыя. Мяркую, гэта вельмі незвычайна дарыць дзвюх дзяўчат у адной скульптуры.
— Кажуць, што Аня знайшла сваё жаночае шчасце?
— Пакуль я яе замуж не выдам, яна жаночае шчасце не знойдзе! Толькі калі яна выйдзе, я змагу шчыра прызнацца, што яна ў парадку. Знайсці ёй мужа — гэта мая запаветная мара цяпер.Але, на жаль, я амаль упэўненая, што ў яе цяпер няма нічога сур’ёзнага.