З 15 кастрычніка будзе падоўжаны працоўны час аптэк

05.10.2012 / 14:12

Як паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя, адпаведная прапанова міністэрствам зроблена «ў сувязі з пачаткам сезоннага ўздыму захворвання насельніцтва на вірусныя і іншыя рэспіраторныя інфекцыі і большым патокам наведвальнікаў».

Мяркуецца, ў прыватнасці, арганізаваць працу аптэк усіх форм уласнасці па максімальна працяглым рэжыму працоўнага дня, без выхадных, а таксама разгледзець пытанне аб магчымасці працы аптэк у начны час.

Аб працягу рабочага часу аптэк прапаноўваецца праінфармаваць тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі.