Прыйшлі ў чорных масках у каледж: у Дражні старшакласнікі зладзілі масавую бойку

08.10.2012 / 09:49

У мінскім мікрараёне Дражня старшакласнікі зладзілі масавую бойку з навучэнцамі каледжа. Інцыдэнт адбыўся некалькі дзён таму.

Старшакласнікам мясцовых навучальных устаноў здалося, што іх недастаткова паважаюць ва ўласным раёне навучэнцы аднаго з каледжаў.

Чашу цярпення перапоўніла крыўда, нанесеная аднаму з завадатараў кампаніі. На «разборкі» сабраліся з самай раніцы ў лесапаркавай зоне,
затым 15 падлеткаў, адзеўшы чорныя маскі з прарэзамі для вачэй, з’явіліся на тэрыторыю каледжа і знайшлі крыўднікаў у адной з курылак.

У ходзе размовы адзін з навучэнцаў адказаў «не па паняццях», гэта і стала падставай для першага штуршка і наступных за гэтым удараў. Неўзабаве да бойкі падключыліся новыя ўдзельнікі як з боку навучэнцаў каледжа, так і з боку школьнікаў.

«Разборка» працягвалася літаральна пару хвілін. Убачыўшы адну патрульную машыну, удзельнікі бойкі разбегліся.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсю кампанію на працягу гадзіны. Свой учынак затрыманыя патлумачылі тым, што хацелі адпомсціць навучэнцам каледжа за нанесеную таварышу крыўду, а таксама «навесці парадак» у Дражні.

Некалькі навучэнцаў каледжа звярнуліся ў медыцынскія ўстановы з ранакамі і ўдарамі.

У дачыненні да падазраваных у хуліганскіх дзеяннях заведзена крымінальная справа. На дадзены момант зламыснікі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе. Праводзіцца расследаванне.