Наваполацк: затрыманні за расцяжку «Свабоду палітвязням!»

дапоўнена

08.10.2012 / 11:08

Раніцай 8 кастрычніка ў Наваполацку затрыманыя актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргей Малашэнка і яго сябар.

Хлопцаў затрымалі, калі яны збіраліся павесіць расцяжку «Свабоду палітвязням!».

Як стала вядома пазней, Малашэнку аштрафавалі на 300 тысяч.