Федэрацыя рэгбі зарэгістравана ў Беларусі

10.10.2012 / 15:49

Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала РГА «Беларуская федэрацыя рэгбі».

Мэты дзейнасці гэтага аб'яднання - развіццё рэгбі ў Беларусі, прапаганда спартыўных ідэалаў, ідэй алімпійскага руху, а таксама пашырэнне сувязяў і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, міжнароднымі і іншымі арганізацыямі, фізічнымі асобамі, зацікаўленымі ў развіцці рэгбі.