У халадзільніку Пуціна аказалася беларускае малако - фотафакт

Тэлеканал НТВ пабываў удома ў прэзідэнта Расіі.

11.10.2012 / 09:19

Усе тэлегледачы, дый тэлевядучыя праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» здзіваваліся, што ў Пуціна ёсць лядоўня. Здзівіла не сама пабытовая тэхніка, а тое, што прэзідэнт Пуцін уласнай рукой сам бярэ сабе з яго прадукты. І калі ён адкрыў свой рэфрэжыратар, мільёны пабачылі наяўнасць там малака «Прастаквашына».

«Прастаквашына» — гэта брэнд кампаніі «Данон». У Беларусі яна прысутная таксама: ёй належыць завод «Юнімілк» у Пружанах. Кампанія мае вытворчасці таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане.

На якім з заводаў выраблена пуцінскае «Прастаквашына», таго не разгледзець. Але шматлікія жыхары Расіі кажуць, што беларускае малако смачнае і якаснае. Сапраўды, у беларускім клімаце расце смачная трава, а менавіта ад яе духмянасці і пажыўнасці залежыць смак малака. У Расіі мы кантралюем значную частку рынку. Расійскія вытворцы нават арганізоўвалі «малочныя войны».

даслаў чытач Ігар Літвін