Lenovo стала лідарам на рынку камп'ютараў, абагнаўшы HP

А якім камп’ютарам карыстаецеся Вы? Які вытворца найлепшы?

11.10.2012 / 12:19

Кітайская кампанія Lenovo абагнала амерыканскую Hewlett-Packard і, паводле версіі даследчай кампаніі Gartner, стала сусветным лідарам на рынку камп’ютарнай тэхнікі.

У трэцім квартале 2012 года Lenovo паставіла на рынак 13,8 млн адзінак сваёй прадукцыі, у той час як Hewlett-Packard — 13,55 млн.

На думку экспертаў Gartner, продажы кітайскай кампаніі выраслі ў асноўным за кошт «агрэсіўнага» зніжэння цэнаў на сваю прадукцыю.

Аднак, паводле версіі даследчай кампаніі IDC, HP па-ранейшаму застаецца лідарам на рынку.
Паводле IDC, на долю амерыканскай кампаніі прыходзіцца 15,9% усяго рынка камп’ютарнай тэхнікі, у той час як Lenovo з 15,7% пакуль трохі адстае ад лідара.
А якім кам’ютарам карыстаецеся Вы?