Ацяпленне ў кватэрах Мінска пачнуць уключаць у суботу
11.10.2012 / 11:23
У Мінску з 13 кастрычніка пачнуць уключаць ацяпленне ў жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, будынках навучальных устаноў,паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Такое рашэнне прынята сёння ў Мінгарвыканкаме.
З 18 кастрычніка дазволена ўключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, будынках устаноў культуры і спорту, з 19 кастрычніка -- у будынках і збудаваннях для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці.
З сённяшняга дня ўжо пацяплела ў дзіцячых садках, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках.