Украіна аднавіла падрыхтоўку баявых дэльфінаў
11.10.2012 / 11:34
Баявыя дэльфіны ўдзельнічалі ў лячэнні хворых дзяцей.
Украіна аднавіла спецпраграму падрыхтоўкі марскіх жывёл у інтарэсахВаенна-марскіх сіл краіны, у тым ліку баявых дэльфінаў, паведаміла крыніца ў сілавых структурах ў Севастопалі.
Дэльфінаў для патрэбаў савецкага ВМФ рыхтавалі ў Севастопалі з 1973 г.
Спецыяльна падрыхтаваныя жывёлы знаходзілі зброю і ваенную тэхніку на дне мора, маглі атакаваць баявых плыўцоў і караблі праціўніка замацаванымі на галаве зброяй і выбухоўкай.
Пасля падзелу Чарнаморскага флоту ў 1991 г. вайсковая частка, у якой рыхтавалі баявых дэльфінаў, перайшла ўкраінскаму боку разам са спецыялістамі. Дэльфіны сталі выкарыстоўвацца ў мірных мэтах — для лячэння
Крыніца паведаміла, што ў праграму падрыхтоўкі ўваходзяць заняткі па абследаванні ўчасткаў мора, дзе знаходзяцца ваенныя прадметы і пазначаць іх месцазнаходжанне буямі.
Жывёл таксама трэніруюць па баявой праграме нападаў на падводных дыверсантаў і караблі. Для гэтага на галаве дэльфіна мацуецца або нож, або пісталет.
На сённяшні дзень у свеце існуюць толькі два цэнтры падрыхтоўкі баявых дэльфінаў — гэта база