МЗС: Пасольства Беларусі ў Сірыі працуе як і раней, хаця гэта досыць складана
11.10.2012 / 12:33
Пра гэта заявіўпрэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 11 кастрычніка на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў.
«Тым не менш, усе функцыі пасольства выконвае ў поўным аб’ёме», — падкрэсліў ён.
Таксама Савіных паведаміў, што «бяспека беларускіх дыпламатаў сірыйскімі ўладамі гарантуецца».
Сітуацыя ў Сірыі працягвае заставацца напружанай. 9 кастрычніка каля будынка ваеннай разведкі ў Дамаску адбыўся двайны тэракт, загінулі некалькі дзясяткаў чалавек, паведаміла агенцтва Франс Прэс са спасылкай на «Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека» (OSDH), які базуецца ў Лондане.
Канфлікт у Сірыі доўжыцца з сакавіка 2011 года. За гэты час, паводле даных сірыйскіх улад, загінула прыкладна 8 тысяч чалавек. Паводле даных ААН, ахвярамі сталі больш як 20 тысяч. Улады краіны сцвярджаюць, што сутыкаюцца з супраціўленнем добра ўзброеных баевікоў, падтрымка якім аказваецца звонку.