Савет рэспублікі пятага склікання пачне працу ў будынку былой бібліятэкі

Тым самым, які намаляваны на 10-рублёвай купюры.

11.10.2012 / 19:57

Першая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання пачне працу 19 кастрычніка ў 11.00 у новым будынку верхняй палаты парламента на адрасе: вул. Чырвонаармейская, 9. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Савета Рэспублікі.

Новы будынак палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва — гэта былы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго рэканструкцыя доўжылася прыблізна тры гады. Пакуль Савет Рэспублікі размяшчаецца насупраць — на вуліцы Чырвонаармейская, 4.