У ганцавіцкай школе памёр дзевяцікласнік

Медыкі прыехалі за лічаныя хвіліны, але дапамагчы ўжо не змаглі.

13.10.2012 / 19:22

12 кастрычніка ў ганцавіцкай СШ № 2 раптоўна памёр школьнік. Падчас урока хлопчыку 1998 года нараджэння Яўгену Д. стала дрэнна, і на вачах аднакласнікаў і настаўніка ён упаў непрытомны.

Аказаць першую медыцынскую дапамогу спрабавалі і дырэктар школы, і супрацоўнік Ганцавіцкага РАНС Валерый Гардзей, які апынуўся ў школе на той момант па справах службы. Выратавальнік адразу ж выклікаў «хуткую дапамогу», якая прыехала ў лічаныя хвіліны. Але медыкі былі бездапаможныя і выратаваць жыццё падлетку ўжо не змаглі.