Паўстанне Каліноўскага вачыма сучаснікаў — гравюры

На польскі інтэрнэт-аўкцыён выстаўленыя гравюры 1864-га.

14.10.2012 / 13:15

Атрад дабраахвотнікаў далучаецца да аддзелу Лапвінскага (Менскі павет) . 1864. Цана 200 злотых (540 тысяч рублёў).

Трывога ў аддзеле Лямброўскага перад пачаткам нападу на расейцаў . 1864 год. Цана 169,99 злотых (460 тысяч рублёў).

Бітва аддзелу Лямброўскага ў ваколіцах Навагрудка. 1864. Цана 149,99 злотых (405 тысяч рублёў).

Праезд аддзела Арбатроўскага праз вёску Слоўска (Slouska) пад Навагрудкам . 1864. Цана 149,99 злотых (405 тысяч рублёў). Такая самая гравюра прадаецца і за 250 злотых (675 тысяч рублёў).

Ваколіцы Барысава: Паўстанцы вызваляюць расейскага палоннага генерала . 1864. Цана 59,99 злотых (162 тысячы рублёў).

Гродна, марш добраахвотнікаў

Шпіталь паўстанцаў у салоне графіні Н… (ваколіцы Мінска).1864. Цана 160 злотых (432 тысячы рублёў)

Графіня Б… ганаруе харугваю камандзіра добраахвотнікаў Арленскага (ваколіцы Мінска). 1864. Цана 159,99 злотых (432 тысячы рублёў). Такая самая гравюра прадаецца і за 250 злотых ці 675 тысяч рублёў.

Кабеты рыхтуюць падарункі для паўстанцаў, Мінск. Цана 149,99 злотых (405 тысяч рублёў). Такая самая гравюра прадаецца і за 250 злотых ці 675 тысяч рублёў.

Паўстанцы падпальваюць праваслаўную царкву. Цана 59,99 злотых (162 тысячы рублёў).

Сяляне слухаць царскі загад. Цана 59,99 злотых (162 тысячы рублёў).

Высылка паўстанцаў углыб Расеі. 1864. Цана 179,99 злотых (486 тысяч рублёў).

Гравюры (дрэварыт), якія некалі ілюстравалі матэрыялы ў Le monde illustre, прысвечаныя падзеям e Беларусі падчас паўстання Каліноўскага з’явіліся на allegro.pl.

Прагрэсіўная частка французаў цікавілася падзеямі на землях былой Рэчы Паспалітай у другой палове ХІХ стагоддзя, падтрымлівала памкненні яе жыхароў да незалежнасці.

Навіны ў французскіх газетах і часопісах ілюстраваліся малюнкамі. Аўтары большасці гравюраў якія распявядалі пра жыццё ў былым ВКЛ былі Шарль Маран, Гюстаў Жанэ, Рёвэнс і Гадэфруа Дзюран.

Цяпер гэткімі гравюрамі калекцыянеры ўпрыгожваюць жыллё і офісы, уставіўшы іх у паспарту і рамкі.

Руслан Равяка