Лукашэнка даручыў з новага навучальнага года актывізаваць мэтавы набор у сферы адукацыі

15.10.2012 / 16:39

Прымаючы 15 кастрычніка з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падыход у дачыненні да сістэмы адукацыі з вялікім ухілам на практыку.

«Каб у рамках адной юрыдычнай асобы сканцэнтраваць увесь ланцужок, які ўключае ліцэі, каледжы, універсітэт, навукова-даследчую частку і вытворчыя прадпрыемствы, — тлумачыць прэс-служба. — Лукашэнка асобна звярнуў увагу на неабходнасць ужо з новага навучальнага года актывізацыі пытанняў мэтавага набору, асабліва ў тым, што тычыцца кадраў для рэальнага сектара эканомікі».

Як адзначыў Мясніковіч, «сёння ў нейкай ступені страчана прэстыжнасць працы інжынера, тэхнолага». «Гэта няправільна. Калі мы гаворым аб навукова-тэхнічным прагрэсе, інавацыйным развіцці, у гэтай сітуацыі ў рэальны сектар трэба накіроўваць дастаткова падрыхтаваныя кадры, а іх адаптацыя павінна ісці пачынаючы са школьнай лавы», — заявіў прэм’ер.