У Самахвалавічах падлеткі абакралі газетны кіёск на 1000 даляраў

17.10.2012 / 10:21

Справа за крадзеж па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса распачата 16 кастрычніка ў дачыненні да школьніка і непрацуючага жыхара Самахвалавічаў (Мінскі раён).

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, вучань 9-га класа і 17-гадовы непрацуючы хлапец, раней судзімы за крадзеж, падазраюцца ў тым, што з 23 па 27 верасня разам з вучнем 6-га класа, узламаўшы ралеты кіёска «Белсаюздрук» у пасёлку Самахвалавічы, скралі вялікую партыю канцылярскіх тавараў.

Шкода ацэнена ў 8 млн. 359 тыс. 970 рублёў. Выкрадзенае канфіскавана.