Красавіцкі кінафармат “4х4”
"Спачуваньне спадару Помсьце", "Лісты з Івадзімы", "Ілжывае спакушэньне"
Анонсы на тры карціны, вартыя прагляду ў кінафармаце.
19.04.2007 / 17:06
Спачуваньне спадару Помсьце (Boksuneun naui geot)
Паўдзённая Карэя, 2002, 129 хв
Рэжысэр: Парк Чан Вук
Ролі выконваюць: Канг-Хо Сонг, Ха-Куін Шын, Ду-На Бае
Жанр: Крымінальны трымценьнік
Глуханямы герой выкрадае дачку кіраўніка, каб на грошы ад выкупа, перасадзіць нырку сваёй хворай сястры. Але ўсё ідзе ня так...
Паэма пра помсту з трылёгіі Парк Чан Вука
Лісты з Івадзімы (Letters from Iwo Jima)
ЗША, 2006, каляровы, 140 хв.
Рэжысэр: Клінт Іствуд
Ролі выконваюць: Кен Ватанабе, Казунары Ніномія, Цуошы Іхара, Руа Касэ
Жанр: Вайсковая эпічная драма
Японскі погляд на бітву за Івадзіму. Па кантрасьце з амэрыканскім поглядам «Сьцягоў нашых бацькоў» - папярэдняе стужкі Клінта Іствуда.
Ілжывае спакушэньне (The Good Shepherd)
ЗША, каляровы, 167 хв.
Рэжысэр: Робэрт Дэ Ніра
Ролі выконваюць: Мэт Дэйман, Анджэліна Джолі, Алек Болдуін, Тэмі Бланчард, Білі Крадап
Жанр: Драма
Амбіцыйны малады чалавек Эдвард Ўілсан становіцца ля вытокаў наймагутнейшай сакрэтнай арганізацыі – ЦРУ...
Карціны дэманструюцца з 19 па 21 красавіка ў менскіх кінатэатрах Мір, Перамога, Аўрора, Цэнтральны