Глыбоцкіх настаўнікаў адпраўляюць на ўборку лёну - фота

18.10.2012 / 11:01

Начальства прымусіла настаўнікаў адной з глыбоцкіх школ 13 і 14 кастрычніка — у суботу і нядзелю — працаваць на ўборцы лёну ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Настаўнікі расцэньваюць такія дзеянні як непавагу да сваёй прафесіі. Аднак не адмаўляюцца ад загадаў і не аспрэчваюць іх, баючыся страціць працу.