Спявак Джасцін Тымберлэйк ажаніўся
20.10.2012 / 12:16
Амерыканскі спявак і акцёр Джасцін Тымберлэйк ажаніўся на акторцы Джэсіцы Біл: вяселле прайшло на адным з курортаў на поўдні Італіі.
«Пачувацца жанатымі выдатна. Цырымонія прайшла цудоўна.Выдатна, калі цябе атачаюць сваякі і сябры», — гаворыцца ў сумеснай заяве, якую пара зрабіла для амерыканскага часопіса People.
Афіцыйныя прадстаўнікі маладых пацвердзілі агенцтву Асашыэйтэд прэс інфармацыю пра вяселле.
Новаспечаны муж, хоць і пачынаў кар’еру як спявак, цяпер больш здымаецца ў кіно. У верасні адбылася прэм’ера новай карціны з яго удзелам «Кручаны мяч», дзе ён сыграў разам з Клiнтам Iствудам (у Беларусі прэм’ера прызначаная на снежань).
Яго жонка пачынала кар’еру з тэлесерыяла «Сёмае неба», знялася больш чым у 20 фільмах, сярод якіх — «Тэхаская разня бензапілой» і «Ілюзіяніст».