Латышонак: «Калі еўрапейцаў заменяць мусульмане — я не супраць»

Беларускі гісторык з Падляшша разважае пра лёс краіны і Еўропы.

24.10.2012 / 10:46

Два Латышонкі: бацька і сын. Першаму — больш за паўвека, другому — менш за паўгода.

Латышонак-старэйшы — адзін з найвялікшых знаўцаў нашай гісторыі. І зусім не таму, што рост гэтага мужчыны — 2 метры 3 сантыментры.

Алег Латышонак нарадзіўся і жыве ў Польшчы. Ён адзін з стваральнікаў Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку, аўтар некалькіх кніг і, сярод якіх бэстсэлеры «Нацыянальнасць — беларус», «Жаўнеры БНР».

А 9 мая 2012 года на свет з’явіўся Латышонак-малодшы, Клімент. Якім будзе яго жыццё — пакуль што вядома адно Богу. Гэтаксама цяжка меркаваць пра лёс беларусаў Падляшша, усходняга рэгіёна Польшчы. Ці здолеюць яны захаваць зваю нацыянальную ідэнтычнасць? Ці не згубяцца ў польскім культурным асяроддзі без падтрымкі, хоць бы маральнай, з Беларусі? Зрэшты, а ці будзе тая Беларусь?…

Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык