Футбол у поўнай цемры
У Віцебску існуе каманда па міні-футболе сярод татальна сляпых спартсменаў.
24.10.2012 / 17:47
Фота Ann Ivanova.
Фота Ann Ivanova.
Фота Ann Ivanova.
Фота Ann Ivanova.
Фота Ann Ivanova.
Яны не будуць збіраць поўных стадыёнаў, але заўжды будуць біцца да канца. З 2008 года ў Віцебску існуе каманда па міні-футболе сярод татальна сляпых спартсменаў.
З распранальні віцебскага палаца спорту «Камсамолец» шэрагам выходзяць сем чалавек у футбольнай форме. Іх рукі ляжаць на плячах адзін аднаго, на вочы нацягнутыя «маскі для сну».Хлопцы хутка прабягаюць па гранітнай падлозе калідора і падымаюцца па лесвіцы ў спартзалу. Бабуля-вахцёрка праводзіць позіркам незвычайную кампанію і з гонарам у голасе кажа нам: «Гэта нашы сляпыя футбалісты».
Мы на трэніроўцы віцебскай каманды па міні-футболе сярод татальна сляпых спартсменаў. Усяго ў залітай скупым восеньскім сонцам зале дзевяць чалавек, пяцёра з іх гэтага сонца не бачаць. Настаўнік каманды Алег Кірылаў дзеліць футбалістаў на пары і пачынае трэніроўку. Паралельна ён тлумачыць нам правілы, паводле якіх невідушчыя гуляюць у міні-футбол.
Гульня доўжыцца два таймы па 25 хвілін. Памер поля — звычайны міні-футбольны, уздоўж пляцоўкі стаяць высокія мяккія борцікі. У кожнай камандзе пяць чалавек: чацвёра сляпых і відушчы брамнік.Форма звычайная, акрамя адной дэталі — павязкі на вачах, якая абараняе шматпакутныя вочы гульцоў ад пальцаў супернікаў.
Першы нацыянальны чэмпіянат па футболе для сляпых правялі іспанцы ў 1986 годзе. Праз 18 гадоў у Афінах «сляпы футбол» дэбютаваў на Паралімпійскіх гульнях, а напрыканцы нулявых дакаціўся і да Беларусі.
Адна з фішачак — мяч-бразготка. У яго зашытыя капсулы з адмысловымі падшыпнікамі, таму ён цяжэйшы за звычайны. Калі мяч коціцца, то выдае выразны гук, на які і арыентуюцца спартоўцы.
Брамнікі дапамагаюць і падказваюць абаронцам, але не могуць пакідаць межаў штрафной пляцоўкі. Акрамя таго, у гульні бярэ ўдзел трэнер і «гід». Першы падказвае футбалістам у цэнтры поля, другі — стаіць за брамай і працуе наводчыкам для форвардаў. Яшчэ адна асаблівасць — футбалісты павінны пазначаць сваю прысутнасць на полі, гучна і выразна вымаўляючы слова «Вой» («іду» па-іспанску), каб футбол не ператварыўся ў хованкі.
Працяг гісторыі і болей здымкаў глядзіце ТУТ.